Абласны фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”
26 жніўня ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Радунскія салавейкі” прынялі ўдзел у абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” . Галоўная сцэнічная пляцоўка канала стала эпіцэнтрам для творчасці і добрага настрою, які стварылі удзельнікі фестывалю – творчыя калектывы з Гродзенскай вобласці.
Танцавальныя нумары ўзорнага ансамбля ярка прадставілі культуру беларускага народа.
Удзел у фестывалі – гэта вельмі цікавы і карысны вопыт для калектыву.
За яскравае выступленне “Радунскія салпвейкі” адзначаны дыпломам за ўдзел у фестывалю.