Аб выніках раённага этапа рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”. Конкурс “Па старонках Дзённіка вандроўніка”

У адпаведнасці з планам работы аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама на 2022 год, з мэтай фарміравання патрыятызму ў навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнсці прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Па старонках Дзённіка вандроўніка” (далей – конкурс).

У конкурсе прынялі ўдзел 5 дзяржаўных ўстаноў адукацыі (далей – ДУА): “Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова”, “Воранаўская сярэдняя школа”, “Тракельская базавая школа”, “Клайшанская базавая школа”, “Жырмунская сярэдняя школа”. На конкурс было прадстаўлена 7 работ. Пры ацэнцы конкурсных работ ўлічвалася змястоўнасць, паўната запаўнення табліц, колькасць экскурсій, афармленне, граматнасць, адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу. Найбольш грунтоўна і творча да конкурснай работы падышлі наступныя ўстановы адукацыі: ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”, ДУА “Тракельская базавая школа”, ДУА “Клайшанская базавая школа”. ДУА “Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова”, ДУА “Жірмунская сярэдняя школа” выканалі толькі творчую работу без Дзённіка вандроўніка, што не адпавядае патрабаванням конкурса.

На падставе рашэння журы па падвядзенню вынікаў раённага этапу рэспубліканскага конкурса “Па старонках Дзённіка вандроўніка” пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурса “Па старонках Дзённіка вандроўніка” прызнаны:

1 месца – Юхно Елізавета, ДУА “Клайшанская базавая школа”, кіраўнік Вараноўская І.Ч.

2 месца – Валынец Ягор, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”, кіраўнік Адамчык Т.Ф.

3 месца – Шыбоўская Аляксандра, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”, кіраўнік Пашкоўская І.Г.

3 месца – Долбік Алеся, Вайцеховіч Паліна, Долбік Адрыана, ДУА “Тракельская базавая школа”, кіраўнікі Уланоўская А.У., Машнюк Я.І.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.