Восеньскі кірмаш у ДУА «Канвелішская сярэдняя школа”

26 кастрычніка ў дзяцей дашкольнага ўзросту ДУА «Канвелішская сярэдняя школа” прайшло свята «Восеньскі кірмаш». На якім гаспадарамі былі дзеці ў вобразе бабы Ганны і дзеда Міхася. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра беларускія народныя звычаі, танцавалі беларускія танцы, чыталі вершы, паказалі казку пра рэпку, гулялі ў беларускія народныя гульні. На кірмашы можна было набыць садавіну і гародніну, вырабы з саломкі і гліны. На працягу свята гучала беларуская музыка і родная мова. На восеньскі кірмаш завіталі звяры беларускіх лясоў (вавёрка і мядзьведзь). На працягу свята ва ўсіх быў выдатны настрой.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.