Вучні Паляцкішскай СШ наведалі басейн д/с №2 г.п.Воранава
29 мая 2023г. вучні 1,3-6 класаў ДУА “Паляцкішская сярэдняя школа” наведалі басейн д/с №2 г.п.Воранава. Плаванне — эфектыўны сродак умацавання здароўя і фізічнага развіцця чалавека. Гэта адзін з выдатных відаў спорту! Плаванне з’яўляецца аздараўленчым спортам і закладам моцнага здароўя, спрыяе паляпшэнню настрою і павышэнню жыццёвага тонусу. Акрамя таго, заняткі плаваннем дазваляюць сфарміраваць у дзіцяці спрыт, уважлівасць і каардынацыю рухаў. Усю зваротную дарогу дадому дзеці дзяліліся ўражаннямі ад наведвання басейна: «Нарэшце мы з’ездзілі ў басейн!», «Якая чыстая і цёплая вада». Дзеці вярнуліся вельмі задаволеныя і вясёлыя. Дзень прайшоў на славу.