#Вывучаем родны край
У Канвелішскай сярэдняй школе пачалася турысцка-краязнаўчая акцыя пад такім дэвізам. 27 мая, у суботу, вучні 1 — 4 класаў адправіліся па маршруце “Канвелішкі – Гайцюнішкі: у пошуках неверагоднага”. Дзеці не толькі здолелі палюбавацца прыгожай прыродай роднага краю, веліччу палаца ў Гайцюнішках, але і пазнаёміліся з паданнямі і легендамі Канвелішскіх ваколіц. Пабывалі на дарозе, дзе блукае Блакітная Дама, на возеры, дзе жыве добры Вадзянік, на мосце, дзе спявае чароўныя песні Русалка.