#Вывучаем родны край
Канвелішскія школьнікі працягваюць вандроўку па Гродзеншчыне. 19 ліпеня сонейкам падарожнікаў сустракаў аграгарадок Суботнікі Іўеўскага раёна. Суботнікі – старажытнае паселішча, згаданае яшчэ ў 1545 годзе. Наведалі неагатычны касцёл Святога Уладзіслава, пабудаваны ў 1900 годзе. Даведаліся пра гісторыю мястэчка і храма, пра традыцыі і вераванні жыхароў аграгарадка, на пляцоўцы перад касцёлам пазнаёміліся з прыладамі працы, якія выкарыстоўваліся нашымі прашчурамі. У ходзе вандроўкі наведалі яшчэ палац Умястоўскіх, парк ля палаца, возера. Надоўга застануцца добрыя ўражанні ад цікавага падарожжа.