Вынікі абласнога этапа Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «АЗБУКа пачуццяў» у рамках праекта» Script.Art.by»
Віншуем з чарговай заслужанай перамогай!
Кічко Сафію з 3 месцам ва ўзроставай катэгорыі 14-18 гадоў у тэматыцы літаратурных работ «Я так адчуваю Мір» на абласным этапе Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «АЗБУКа пачуццяў» у рамках праекта» Script.Art.by»!
Мы ўпэўнены, што вопыт удзелу ў літаратурных конкурсах шмат чаму вучыць цябе. Бо перамогі не бываюць лёгкімі — гэта заўсёды выдаткі часу, творчасць і праца. Ніколі не спыняйся на дасягнутым — вучыся, даведвайся новаму, развівайся. Поспехаў табе, натхнення, творчасці і пазітыву на кожны дзень!
Мір пачуццяў
Мір пачуццяў чалавека –
Неба дзіўнае красы.
А пад дахам гэтым светлым –
Рэкі, горы і лясы,
Акіяны, пушчы, кветкі,
І сланечнік залаты,
І дарослыя, і дзеткі,
І, канешне, я і ты.
Чалавек у тых пачуццях
Пражывае з веку ў век,
І спраўляецца, затое,
І завецца чалавек.
Плача і перажывае,
І сумуе, і тужыць,
Бо ў жыцці ўсяк бывае:
Трэба жыць, як набяжыць.
Паласа другая прыйдзе –
Радасць гляне ў дом яго,
Усміхнецца і забудзе,
Што было ўжо да таго.
Светла, радасна на сэрцы,
І настрой зусім другі:
З кім учора пасварыўся –
Сёння самы дарагі.
Так каханне і сумота,
Радасць, боль, нямы адчай
Ходзяць побач з чалавекам,
Пра душу ты толькі дбай!
Мір пачуццяў чалавека –
Сонца дзіўнае красы,
І свяціла яно вечна,
І свяціць будзе заўжды!