Выхаванцы аздараўленчага лагера “Рознакаляровае лета” Забалацкага НПК прынялі ўдзел у Дні ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа

22 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера “Рознакаляровае лета” Забалацкага НПК прынялі ўдзел у Дні ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. У атрадах быў праведзены урок мужнасці “22 чэрвеня 1941 года. Як гэта было…”, віртуальная экскурсія па памятных месцах Воранаўшчыны. Хлопцы і дзяўчаты з працоўнага атрада “Юнацтва” займаліся добраўпарадкаваннем магілы Невядомага салдата.
Выхаванцы наведалі помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе былі ўскладзены кветкі і праведзены мітынг. Разам з выхавацелямі ўсе прынялі ўдзел ва Усебеларускай Хвіліне маўчання.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.