Віншуем сям’ю педагога Канвелішскага НПК з перамогай у конкурсе “Сям’я года”
13 мая 2022 года напярэдадні Дня сям’і ў Гродзенскай абласной філармоніі прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. За званне лепшай сям’і вобласці спаборнічала 19 сем’яў. Вельмі прыемна, што ў лік пераможцаў трапіла сям’я Сварабовіч з вёскі Свілы. Дыплом ІІІ ступені – заслужаная ўзнагарода Святланы і Збігнева Сварабовічаў і іх дзетак – Сандры, Ксеніі і Эвяліны. Маладая, артыстычная, крэатыўная сельская сям’я дастойна прадставіла Воранаўшчыну на конкурсе. Святлана Тадэвушаўна Сварабовіч – настаўнік матэматыкі, педагог сацыяльны Канвелішскага НПК, Збігнеў Мар’янавіч – сацыяльны работнік, а ўсе іх дачушкі – вучаніцы Канвелішскага НПК.