Віртуальнае падарожжа па роднай краіне і сваёй малой радзіме здзейснілі выхаванцы ясляў-сада в.Гіркі

28 чэрвеня ў нашай дашкольнай установе прайшоў пад назвай “Беларусь фальклорная”. Найбольшую цікавасць у выхаванцаў выклікала забава “Я беларус і гэтым ганаруся”. Дзеці пагулялі ў дыдактычныя гульні “Які ён наш герб?”, “Знайдзі мяне”, настольную друкаваную гульню “Па слядах сімвалаў”, слоўныя гульні “Прадоўжы пасловіцу”, “Адгадай загадку”. З мэтай замацавання ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўяўленняў пра родную краіну і сваю малую радзіму педагогі правялі віктарыны “Знатакі роднага краю” і “Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.