Дашкольнікі ДУА “Канвелішская сярэдняя школа” на прагулцы здзейснілі займальную і пазнавальную вандроўку на тэму “Восеньскае падарожжа…”
Дашкольнікі ДУА “Канвелішская сярэдняя школа” на прагулцы 9 кастрычника здзейснілі займальную і пазнавальную вандроўку на тэму “Восеньскае падарожжа…”, і адправіліся ў шлях на вясёлым аўтамабілі. Рухаючыся наперад па дарожках ўчастка, дзеці хорам гаворвалі: “Раніцай неба было хмурным, і здавалася ўсё панурым. Восень вельмі любіць плакаць, дожджыкам на зямлю капаць. Любіць лісцем шапаціць, і з дрэў іх зрываць». Падарожнічаючы па тэрыторыі, атрымалі новыя веды аб навакольным свеце, збіралі галінкі і каменьчыкі, назіралі за галінамі дрэў, кветками, што выклікала ў дзяцей захапленне і здзіўленне. Гулялі ў розныя гульні «Знайдзі самы вялікі ліст», “Хто больш збярэ лісця», «Хто гучней зашапаціць лісцем». Рухомыя, восеньскія пальчыкавыя гульні садзейнічалі развіццю фізічных якасцяў і маўлення ў дашкольнікаў.