
Дзень абароны дзяцей
ДУА «Пагародзенскі дзіцячы сад» ярка, з ноткай спаборніцтва адзначыў свята з выхаванцамі ўсіх узроставых груп. Дзеці з захапленнем знаёміліся з клоўнам Шпількай і яе маленькай памочніцай Кнопкай, танцавалі, вадзілі хараводы і гулялі ў рухомыя гульні. Ніхто не застаўся без увагі!
Арганізуючы такія святы, вельмі прыемна бачыць зваротную сувязь ад дзяцей у іх вачах, якія так і зіхацяць радасцю і шчасцем.

