Дзень здароўя ў Канвелішскім НПК

Раніцай 14 ліпеня дашкольнікаў з пажаданнямі здароўя сустрэў Доктар Айбаліт і запрасіў на музычна-гульнявую спартыўную зарадку. Вясёлая зарадка суправаджалася музыкай і мастацкім словам. Затым дзяцей чакаў смачны карысны сняданак. Далей разам з госцем дня ўсе адправіліся на спаборніцтвы “У здаровым целе – здаровы дух”. Пасля дзеці прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Мы здароўю скажам “ТАК!”, успомнілі правілы асабістай гігіены і правілы карыснага харчавання, пагулялі ў сюжэтна-ролевую гульню “Доктар”. Пасля водных працэдур дзеці адправіліся на абед. У другой палове дня выхаванцаў таксама чакае сюрпрыз: яны будуць гуляць у дыдактычныя гульні “Ва ўсіх свая зарадка” (лато) і “Лішняя карцінка”, разглядаць альбомы “Летнія віды спорту”. А дома выхаванцы ўручаць бацькам памяткі па здароваму ладу жыцця, якія дашкольнікі зрабілі разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі групы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.