Дзень кветак у Канвелішскім НПК
12 ліпеня выхаванцы дашкольнай групы з цікавасцю займаліся складаннем букетаў і дэкаратыўных кампазіцый з кветак і прыродных матэрыялаў. Гульні і практыкаванні садзейнічалі развіццю любові да прыроды, творчага мыслення, пачуцця кампазіцыі, навыкам колераўспрымання і колераперадачы, пачуцця мастацкага стылю. Адна з галоўных задач «малявання кветкамі і травінкамі» – паказаць, якія прыгожыя самыя звычайныя расліны, які яркі і выразны свет можна стварыць з прыроднага матэрыялу, якому мы даём другое жыццё. Вынікам сваёй працы дзеці былі вельмі задаволены. У іх атрымаліся прыгожыя работы, якія яны, адыходзячы дадому, падараць сваім матулям. Няхай і ў бацькоў будзе святочны кветкавы настрой.