Дзень спорта ў яслях-садзе в. Гіркі

З мэтай умацавання здароўя выхаванцаў, узбагачэння і назапашвання рухальнага вопыту, фарміравання асноў здаровага ладу жыцця ва ўстанове дашкольнай адукацыі праведзены тэматычны дзень “Беларусь спартыўная”. Дашкольнікі разам з педагогамі ўспомнілі спартсменаў Рэспублікі Беларусь, пагулялі ў дыдактычныя гульні “Пазнай від спорту па апісанню”, “Чаго не хапае?”.
Свае фізічныя ўменні і навыкі выхаванцы прадэманстравалі падчас спартыўнай забавы “Раўняемся на спартсменаў” на прагулцы. Дзеці ўдзельнічалі ў эстафетах “Данясі – не патраць”, “Пінгвінчык Лоло”, “Павук пляце павуціну”, “Збяры ўраджай”, “Данясі і перадай другому”. Затым былі праведзены гульні “Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры” і “Раз, два, тры, чатыры, пяць – усе мы можам падлічыць”. З радасным і бадзёрым настроем дашкольнікі вярталіся ў дзіцячы сад.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.