Дзень футбола ў Канвелішскім НПК
Спартыўная гульня футбол садзейнічае развіццю рухальнай актыўнасці дзяцей, развівае дакладнасць, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі, сілу, выхоўвае маральна-валявыя якасці, фарміруе камандны дух. 15 ліпеня цэлы дзень у выхаванцаў дашкольнай групы быў прысвечаны футболу. Дашкольнікі пазнаёміліся са спецыфікай гульні, выканалі розныя практыкаванні з мячом. Усіх захапілі рухомыя гульні “Кідок па варотах”, “Два мячы”, “Самы трапны”. У час спартыўнай забавы “Мы ўмеем забіць гол – пагуляем у футбол!” выхаванцы з азартам і вясёлым настроем удзельнічалі ў эстафеце, міні-гульні, віктарыне. Дзень выдаўся радасным і карысным!