
Дыялогавая пляцоўка «Канвелішская сярэдняя школа: асобы і гісторыя»
Карысна і займальна, цёпла і па-сямейнаму прайшоў дыялог вучняў педагагічных груп 10, 11 класаў Канвелішскай сярэдняй школы «Канвелішская сярэдняя школа: гісторыя і сучаснасць» з былым дырэктарам школы, ветэранам працы Чапля Браніславам Юльянавічам, маладым спецыялістам, настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Маркель Анжалікай Мар’янаўнай. Чапля Б.Ю. раскрыў “сакрэты” прафесіі педагога і адказаў на “вострыя” пытанні сённяшніх вучняў, а выпускніца школы, малады педагог Маркель А.М. пазнаёміла з гісторыяй школы, адметнасцю прафесіі настаўніка.

