
Забава для выхаванцаў Бастунскага НПК
Падчас летне-аздараўленчага перыяду педагогі імкнуцца з карысцю выкарыстаць кожную хвілінку знаходжання выхаванцаў на свежым паветры.
Менавіта таму 19 ліпеня на прагулцы для дзяцей была праведзена забава “Усе стравы сытныя, надта апетытныя!”
Ажыццяўлялася папярэдняя работа: завучваліся песні, вершы аб беларускай нацыянальнай кухні. Пачалася забава з адгадвання загадак, што дазволіла актывізаваць дзейнасць дзяцей. Гутарка аб абрадах, традыцыях і святах беларусаў пашырыла ўяўленні выхаванцаў аб самабытнасці народа. Падчас выканання парктыкавання “Прыказкі і прымаўкі” дзеці даведаліся аб сэнсе прыказкі “Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае”. Беларускія народныя гульні “Блін гарыць”, “Верашчака”, “Бульба” садзейнічалі развіццю рухаў, вынослівасці, актыўнага маўлення. Слуханне беларускіх народных песняў “Чаму ж мне не пець”, “Бульба” выклікала пачуццё гонару і любові да роднага краю.

