З Міжнародным днём абароны дзяцей!

Радасная летняя раніца пачынаецца з сонечных промняў. Жыцце чалавека — з дзіцячай усмешкі, якая цешыць, дорыць надзею і святло.
Усе мы шчаслівыя, пакуль можам адчуваць сябе дзецьмі. Дзяцінства для кожнага — казачная і незабыўная пара, куды хочацца вяртацца хаця б у думках даросламу чалавеку.
У сённяшні святочны дзень жадаю нашым дзецям бясконца шчаслівага і радаснага дзяцінства, якое дапаможа ім стаць моцнымі, прыгожымі людзьмі, гатовымі толькі на добрыя справы.
Нам, дарослым, — мудрасці і сілы, святла і міласэрнасці, каб дзіцячы свет, за які мы ў адказе, заўсёды быў напоўнены сонцам і мірам!

З павагай, Люленка Валянціна Вінцэнтаўна,

начальнік аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.