З профарыентацыйным візітам у сельскую школу
13 кастрычніка выкладчыкі і студэнты Лідскага музычнага каледжа з прафарыентацыйнай мэтай наведалі Нацкую сярэднюю школу. У пачатку сустрэчы выкладчыкі каледжа пазнаёмілі нашых старшакласнікаў з алгарытмам паступлення,тэрмінам навучання і, безумоўна, працаўладкаваннем пасля заканчэння вучобы.На ўсе пытанні дзяцей былі даны поўныя і абгрунтаваныя адказы з дэманстрацыяй некаторых відэаматэрыялаў.Затым госці з Ліды прадставілі некалькі музычных нумароў са сваей творчай дзейнасці.Са сцэны гучалі народныя і сучасныя папулярныя песні на
беларускай і рускай мовах.Рэпертуар быў падабраны з улікам таго, што мерапрыемства праходзіла
напярэдадні вялікага свята Дня маці.Таму невыпадкова
лідскія артысты ў сваіх песнях
выслаўлялі Жанчыну, лёс якой прадвызначыў выканаць самую вялікую і пачэсную місію — быць асновай жыцця на зямлі.
Прыемна адзначыць,што сярод прысутнічаючых у зале было многа мамаў і бабуляў нашых навучэнцаў, якія напрыканцы шчыра падзякавалі студэнтаў і педагогаў з Ліды за цёплыя віншаванні і дасканалае майстэрства.