#Канвалія «Гродзеншчына краязнаўчая»
Цікава і змястоўна прайшоў дзень «Гродзеншчына краязнаўчая», асноўнай мэтай якога было выхаванне пачуцця патрыятызму, любові і гонару за малую радзіму , павагі да свайго народа, выхаванне дабразычлівасці і талерантнасці. Краязнаўчае падарожжа «З Канвелішкаў у Асаву і Начу: праз прызму стагоддзяў» выклікала вялікую цікавасць вучняў і студэнтаў. Яны наведалі касцёлы ў Асаве і Начы, пазнаёміліся з гісторыяй паходжання вёсак, даведаліся аб жыцці знакамітых землякоў — Тэадора Нарбута і Вандаліна Шукевіча. Падарожнічаючы па дадзенамму маршруту, у рамках экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі дзяцінства.», юныя краязнаўцы аддалі даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі ў барацьбе з ворагамі, усклалі кветкі да помнікаў герояў у в.Нача, аг.Пагародна, г.п.Радунь і г.п.Воранава. Заключным акордам стаў ўдзел у літаратурна-музычным вернісажы «Над маім лунае лёсам Беларусь мая, мэтай якога было выхаванне вучняў і студэнтаў. Вернісаж спрыяў жаданню ўдзельнікаў быць неабходнымі сваёй краіне, дастойнымі яе.