Кветкі – сонейка дзеткі

У рамках тэматычнага тыдня “Кветкі – сонейка дзеткі” выхаванцы інтэграваных груп Канвелішскай сярэдняй школы ўдзельнічалі ў дыялогу “Я дару табе кветку”, разглядвалі ілюстрацыі, на якіх адлюстраваны кветкі, класіфіцыравалі кветкі па групах, гулялі ў гульні: “Дабаў слова”, “Збяры разам”, “Упрыгож слова”, адказвалі на праблемнае пытанне “Ці могуць жыць кветкі без карэнняў?”, канструявалі кветкі з паперы, малявалі фарбамі, а таксама садзілі кветкі на тэрыторыі школы.  А самае галоўнае дзеці навучыліся заўважаць, назіраць, любавацца і захапляцца прыгажосцю квітнеючых раслін.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.