Квэст “Мы жывём у Беларусі”
Мая Радзіма – Беларусь
Так называўся тыдзень у выхаванцаў дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы. Цэнтральным мерапрыемствам стаў квэст “Мы жывём у Беларусі”. Разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі адправіліся на экскурсію па тэрыторыі ўстановы з мэтай адшукаць прыродныя сімвалы Беларусі. На агародзе лекавых раслін дзеці знайшлі кветкі канюшыны і васілька, буслоў знайшлі каля кветніка. А вось адшукаць сасну, зубра і лён так і не атрымалася. Сасна — гэта расліна лесу, зубры жывуць у Белавежскай пушчы, а лён расце на палях. Падчас адпачынку дзеці гулялі ў гульні «Пазнай па апісанні», «Мазаіка», разглядвалі ілюстрацыі прыродных сімвалаў Беларусі. Вярнуўшыся на свой участак, выхаванцы зрабілі калектыўны малюнак «Сімвалы Беларусі вачыма дзяцей нашай групы».