Кола святаў беларусаў

У кожнага народа  спрадвеку вёўся  свой каляндар, у якім з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых  назіранняў. Мелі такі каляднадр і беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, іх надзвычайны талент, яскравая фантазія, гумар адбіліся ў абрадах і звычаях, гульнях і песнях, прыкметах, якімі напоўнены ледзь не кожны дзень гадавога кола.

Менавіта знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту са святамі беларусаў  з’яўляецца эфектыўным сродкам далучэння выхаванцаў да беларускіх культурных традыцый. У адпаведнасці з планам працы ДУА “Яслі-сад № 2 г.п.Воранава” на 2021-2022 навучальны год у мызычнай зале прайшлі музычныя забавы – з  удзелам выхаванцаў старэйшай групы № 1 “Кола святаў беларусаў” (музычны кіраўнік Кумпель Ларыса Анатольеўна), з удзелам выхаванцаў старэйшых груп  № 2  і № 3 “Вячоркі” (музычны кіраўнік Конан Антаніна Антонаўна).

У музычнай зале гучалі  чароўныя мелодыі беларускага народнага свята “Купалле”, “Багач”, “Гуканне вясны”. Прыйшліся да спадобы дзецям і беларускія народныя гульні,  удзел у святочных абрадах. І, вядома ж, кола святаў беларусаў было бы не поўным без вячорак.  Негледзячы на тое, што музычныя забавы хутка прайшлі, добры настрой  застаўся і ў дзяцей, і ў дарослых на весь астатні дзень!

Вольга Дунда,

намеснік загадчыка

па асноўнай  дзейнасці

ДУА «Яслі-сад № 2 г.п.Воранава»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.