Лагер «Канвелішскія рабінзоны»

Змястоўна і цікава прайшоў чацвёрты дзень лагера «Канвелішскія рабінзоны». Як і другія дні, ён аказаўся багатым на ўражанні. Рабінзоны зарадзіліся пазітыўным настроем на ўвесь дзень падчас флэшмоба «Быстрэй! Вышэй! Мацней!». Творча і крэатыўна прэзентавалі свае атрады. Найбольшае захапленне выклікала экскурсія ў пажарна-выратавальную часць г.п.Воранава, дзе выхаванцы пазнаёміліся са спецыфікай працы пажарнага-выратавальніка. Завяршыўся дзень спартыўна-забаўляльнай праграмай «Каралеўства каляровых мячоў». Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.