Лагер “Фарбы восені”. Дзень першы -“Каралева Восень”

Лагер “Фарбы восені”. Дзень першы -“Каралева Восень”
Вось ён — першы дзень аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Фарбы восені”! Сімвалічна, што на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай адкрыццю лагернай змены, быў падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Усе выхаванцы былі азнаёмлены з правіламі паводзін у лагеры, яго традыцыямі і законамі. Кожны атрад рыхтаваў візітную картку. Святочная імпрэза “Асенні вернісаж” сабрала ўсіх у актавай зале. Гучалі песні, арганізоўваліся гульні, якія садзейнічалі знаёмству і давалі магчымасць усім прэзентаваць сябе. Шквал станоўчых эмоцый і энергетычны кактэль змаглі атрымаць падчас удзелу ў мерапрыемстве ўсе ўдзельнікі. Наперадзе ўсіх чакае шмат адкрыццяў, яркіх момантаў, незабыўных уражанняў і прыемных сюрпрызаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.