#Лета – час для добрых спраў
І месцаў, дзе патрэбны маладыя працавітыя рукі і добрыя шчырыя сэрцы, шмат. Але вучні педагагічнага класа Канвелішскага НПК разам з класным кіраўніком Русак Г.Ф. запрашаюць усіх далучыцца да акцыі “Чацвер! Не трэба сумаваць, чакае школьны агарод – выходзім працаваць!” 7 ліпеня 2022 года на школьным агародзе работы было шмат: праполка морквы і буракоў, прарэджванне морквы. Адным словам, папрацавалі дружна, каб на сталах заўсёды былі смачныя стравы з вырашчанай разам гародніны. А калі вы седзіце без справы, то далучайцеся да нас!