Лучший опыт военно-патриотического воспитания в учреждениях образования Вороновского района

Мой квест Дорогами войны ГУО « УПК Бастунские ясли – сад – базовая школа  

 


Я люблю Воранава

У пачатку снежня старшакласнікі Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна сумесна з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Аляксандрам Мар’янавічам Васько адправіліся ў г.п. Воранава. Яны пабывалі ў скверы Воранаўскага каледжа, дзе з’явіўся новы музейны экспанат: бранетранспарцёр 1В18 «Клён-1». Пасля наведалі мемарыял у форме цюльпана, ён прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам. Чорны цюльпан — сімвал вайны ў Афганістане. Дзеці хвілінай маўчання аддалі даніну глыбокай павагі воінам-інтэрнацыяналістам. Затым  адправіліся ў гарадскі парк — месца адпачынку воранаўцаў. На памяць навучэнцы сфатаграфаваліся каля малой архітэктурнай формы «Я люблю Воранава».

         Галоўнае – гэта цікавасць навучэнцаў да вывучэння гісторыі малой радзімы, гонар за сваіх землякоў, неабыякавасць да таго, што адбываецца побач з табой.

Дар’я ЯНКЕЛАЙЦЬ,

вучаніца 10 класа