Майстар клас “Кейс тэхналогіі” і іх практычнае прымяненне на ўроках”
Пасля наведвання семінара Цэнтра дадатковай адукацыі “Настаўнік” Мінскага гарадскога інстытура развіцця адукацыі “Кейс-тэхналогіі” пры арганізацыі адукацыйнага працэса” Разук В.Г. эфектыўна прымяняла матэрыял пры правядзенні ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, чалавек і свет. Сваімі напрацоўкамі з задавальненнем падзялілася з калегамі. 06.12.2022 для педагогаў ДУА «Тракельская базавая школа» правяла майстар клас “Кейс тэхналогіі” і іх практычнае прымяненне на ўроках”. Удзельнікі майстар класа на практычным занятку разгледзелі варыянты прымянення “Кейс – тэхналогіі”, перавагі яе прымянення, формы і віды прадстаўлення і канструявання кейсаў.