Навучэнцы пачатковых класаў ДУА “НПК Жырмунскія яслі-сад – СШ” прынялі ўдзел у абрадавым свяце «Масленіца»

Навучэнцы пачатковых  класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Жырмунскія яслі-сад – срэдняя школа” ў рамках 6-ага школьнага дня “Мой родны кут, як ты мне мілы…”  (да Сусветнага дня роднай мовы) прынялі ўдзел у абрадавым свяце «Масленіца», праведзеным  «Жырмунскім цэнтрам культуры і вольнага часу». Колькі было радасці і шчасця ў дзіцячых вачах! Дзеці  шмат даведаліся аб народным абрадзе сустрэчы вясны і провадаў зімы. Удзельнічалі ў спальванні чучала Зімы, падсілкаваліся за святочным масленічным сталом.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.