Педагагічная нарада – па тэхналогіі “World cafe”

У Паляцкішскай сярэдняй школе адбылося пасяджэнне педагагічнай нарады па тэме “Выхаваўчая прастора ўстановы адукацыі як фактар фарміравання камунікатыўнай кампетэнтнасці вучняў”. Яно прайшло па тэхналогіі “World cafe” (сусветнае кафэ).

Педагогі, падзяліўшыся на малыя групы (сталы), у камфортнай і расслабленай абстаноўцы абменьваліся ведамі, вопытам, свабодна дзяліліся ідэямі і меркаваннямі, мелі магчымасць пачуць, што думаюць іншыя. Для вырашэння праблемы ў малой групе выкарыстоўваліся папяровыя абрусы, фламастары і алоўкі, усе ідэі фіксіраваліся ў любой форме – запіс, малюнак, схема.

За першым сталом “гаспадар” і “госці” вялі размову пра эфектыўныя зносіны і прычыны дрэннай камунікацыі. Вынікам абмеркавання стала схема.

За другім вялася размова пра формы мерапрыемстваў, на якіх можна сфарміраваць камунікатыўную кампетэнтнасць. Вынікам работы стаў плакат з формамі мерапрыемстваў.

За трэцім сталом удзельнікі працавалі над правіламі камунікатыўнай кампетэнцый і стварылі схему ў выглядзе дрэва.

Вынікам “пасядзелак” у “сусветным кафэ” стала афармленне “абруса ідэй”. “Гаспадары” зрабілі прэзентацыю ўсіх ідэй ад сваіх сталоў і зладзілі “выставу папяровых абрусаў”.

Такі фармат правядзення педагагічнай нарады быў апрабаваны ўпершыню. Можна сказаць, што тэхналогія “World cafe” станоўча ўплывае на прадуктыўнасць працы. У такой спакойнай абстаноўцы кожны педагог змог прыняць непасрэдны ўдзел у абмеркаванні, абдумваючы ідэю і ствараючы прэзентацыю праекта.

Тэрэса ГЛУШКЕВІЧ,

настаўнік пачатковых класаў

Паляцкішскай сярэдняй школы

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.