Перамога на рэспубліканскім конкурсе «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку»

У лістападзе 2021 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку».

На рэспубліканскі этап конкурсу паступіла больш за 100 работ з усіх рэгіёнаў краіны. У намінацыі «Творчыя знаходкі ў музеі» удзельнікі конкурсу прадставілі распрацаваныя музейныя заняткі з прымяненнем нетрадыцыйных форм работы ў музеі.

Пры вызначэнні пераможцаў і прызёраў перавага надавалася тым работам, у якіх яскрава прасочвалася сувязь з музеем, якія вылучаліся актуальнасцю і практычнай значнасцю, арыгінальнасцю ідэі і творчым падыходам.

Дыпломам Ι ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Творчыя знаходкі ў музеі» узнагароджана Габіс Францішка Францаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Радунская сярэдняя школа» Воранаўскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *