Пераможцы рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»

23 лютага 2023 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура». Мерапрыемства прайшло ў рэжыме анлайн на платформе Zoom. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі – пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу – з усіх рэгіёнаў краіны. Гродзенскую вобласць на канферэнцыі прадстаўляў вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Жырмунская сярэдняя школа” Русялевіч Максім з работай «Назвы старажытных абразоў як крыніца сакральнай анамастычнай спадчыны беларусаў: лінгвакультуралагічны аспект». Кіраўнік работы Квецень Валянціна Чаславаўна, настаўнік беларускай мовы і літратуры. Віншуем Максіма і Валянціну Чаславаўну з перамогай (дыплом 1 ступені).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.