Плаванне — загартоўванне і здароўе
Напэўна, няма на свеце чалавека, які не любіць гульні ў вадзе. І дашкольны ўзрост – самы зручны час ненадакучліва накіраваць гэтыя гульні ў карыснае рэчышча і навучыць дзіця плаваць.
Велізарная радасць і неацэнная карысць для фізічнага развіцця – вось што маюць на ўвазе пад сабой рэгулярныя дзіцячыя заняткі ў басейне. Плаванне добра менавіта тым, што карысць ад яго дасягаецца праз дзіцячую радасць і вясёлы вольны час на вадзе.
Заняткі ў басейне прыносяць дзецям цэлы шквал станоўчых эмоцый, развіваюць каардынацыю рухаў, павялічваюць сілу. У выніку ў дзіцяці паляпшаецца сон і апетыт.
Выхаванцы дашкольнай установы наведалі басейн ДУА «Яслі-сад №2 г.п. Воранава». Кіраўнік фізічнага выхавання напомніла дашкольнікам аб правілах наведвання басейна, пазнаёміла са спартыўным абсталяваннем басейна, інвентаром для навучання плаванню. А калі дзеці ўвайшлі ў ваду – іх радасці не было мяжы. Час праляцеў непрыкметна. Вяртаючыся ў дзіцячы сад, яны дзяліліся атрыманымі ўражаннямі.
Паездка вельмі спадабалася дашкалятам, абыякавым не застаўся ніхто. Дзеці вярталіся стомленыя, але задаволеныя!