Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар»

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар»
У лютым 2023 года стартуе рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар». Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Кокурс праводзіцца з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Скарбніца традыцый маіх дзядоў»; «Жывая крыніца талентаў роднага краю». З патрабаваннямі да творчых работ можна азнаёміцца тут (https://nchtdm.by/…/%D0%A3%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B%20…).
Мерапрыемства пройдзе ў чатыры этапы:
— першы (адборачны, люты – красавік) – ва ўстановах адукацыі;
— другі (адборачны, май – ліпень) – раённы, гарадскі (акрамя г. Мінска);
— трэці (адборачны, жнівень – кастрычнік) – абласны, Мінскі гарадскі;
— чацвёрты (заключны, лістапад) – рэспубліканскі.
Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, удзельнікі – дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
НІА
па матэрыялах сайта https://nchtdm.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.