Свята “Падарожжа ў краіну дарожных знакаў”

Свята “Падарожжа ў краіну дарожных знакаў”, якое прайшло на мінулым тыдні  для выхаванцаў нашай ДУА «Яслі-сад в. Пагародна», стала пазнавальным і запамінальным. Дзеці атрымалі эмацыйны зарад станоўчай энергіі.

Мэта мерапрыемства: замацаванне уяўленняў аб правілах дарожнага руху, транспартных сродках, дарожных знаках, сігналаў святлафора; выхоўваць пачуццё адказнасці і асцярожныя паводзіны на вуліцы.

Выхаванцы з вялікім захапленнем і цікавасцю адправіліся ў падарожжа ў краіну дарожных знакаў, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі паўтарылі асновы дарожнай бяспекі, замацавалі ўяўленні аб правілах дарожнага руху, пазнаёміліся з дарожнымі знакамі.

Дашкаляты ў гульнявой форме паказалі свае веды і ўменні арыентавацца на вуліцы, абыгралі розныя дарожныя сітуацыі, з якімі штодня прыходзіцца сутыкацца на дарогах пасёлка, пабывалі і пешаходамі, і пасажырамі, і кіроўцамі. Акрамя таго пагулялі ў гульні “Чырвоны, жоўты і зялёны”, “Стоп-ідзіце!”, “Аўтобус”, “Увага, пешаход!”, з задавальненнем прынялі ўдзел у эстафетах “Уважлівы кіроўца”, “Каляровыя рулі” і гульнявых сітуацыях “Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры!” і “Дапаможам інспектару дарожнага руху”, прачыталі вершы аб сігналах святлафора, паразгадвалі загадкі, назвалі ўсе знакі, якія сустрэлі падчас падарожжа. 

 “Маленькі інспектар” нагадаў дзецям аб  правілах бяспечных паводзін на дарозе, паведаміў для чаго патрэбна жазло інспектару дарожна-патрульнай службы.

Дзеці атрымалі і засвоілі ўяўленні аб правілах паводзін на дарозе,  навучыліся прымяняць іх ў паўсядзённым жыцці.

Свята выклікала шмат добрых эмоцый, мора пазітыву і задавальнення!

 Бедугніс А. У.,  выхавацель дашкольнай адукацыі
  ясляў-сада в. Пагародна   Воранаўскага раёна

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *