
Святкаванне Вялікадня
Вялікдзень – вялікае гадавое веснавое свята.
Некалі ім адкрываўся новы каляндарны год.
Урачыстасць Вялікадня тлумачыцца яго рэлігійным зместам. У адпаведнасці з хрысціянскімі ўяўленнямі гэта свята праслаўляе цудадзейнае ўваскрасенне Ісуса Хрыста, які быў пакараны распяццем на крыжы.
Вось і ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад в. Пагародна» прайшло фальклорнае свята «Вялікдзень». Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ўяўленняў дзяцей пра хрысціянскія традыцыі, далучэнню дашкольнікаў да каранёў беларускага народа, а таксама выхаванню павагі да народных святаў.
Хлопчыкаў і дзяўчынак у беларускай хатцы сустрэла прыветлівая і шчодрая Гаспадыня. Выхаванцы сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту расказвалі верша, спявалі вялікодныя песні і прыпеўкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.
На свята ў госці да дзяцей завітала Вяснянка разам са сваімі вясняначкамі, якія выканалі танец з вяночкамі. Госця павіншавала маленькіх гаспадароў дзіцячага сада, расказала як святкавалі «Вялікдзень» нашы дзядулі і бабулі, а затым разам з дзеткамі павадзіла карагоды.
У падзяку Вяснянцы выхаванцы падарылі танец куранятаў і інсцэніроўку казкі «Курачка-Рабка».
Развітаўшыся з гасцямі, гаспадыня запрасіла ўсіх выхаванцаў на вуліцу, каб пагуляць у гульні з яйкамі: «Перанясі яйка», «Раскруці яйка», «Кацілася яйка».
Падчас фальклорнага свята прайшоў конкурс сумесных пасхальных вырабаў, у якім актыўны ўдзел прынялі дзеці, бацькі і выхавацелі. Выхаванцы сумесна з дарослымі выраблялі велікодныя кампазіцыі з разнастайных матэрыялаў, распісвалі рознымі фарбамі яйкі.
Дадзенае мерапрыемства дазволіла стварыць прыемную атмасферу супрацоўніцтва бацькоў і педагогаў.

