Спартыўная забава “ Прыгоды з Катом-Баюном”

Самая галоўная каштоўнасць у кожнага  чалавека -гэта здароў’е, таму ў дзіцячым садку агр.Пагародна надаецца вялікая ўвага выхаванню здаровага дзіцяці.

Спартыўная забава “ Прыгоды з  Катом-Баюном” ў дзіцячым садзе прайшла вельмі цікава і ярка, са спартыўным  запалам, шумна і вельмі весела. Дзеці атрымалі велізарнае задавальненне і масу уражанняў ад гэтага мерапрыемства.

Пад гукі музыкі дзеці з захапленнем  праходзілі перашкоды і гулялі ў рухомыя гульні. Выхаванцы выконвалі розныя спартыўныя заданні на хуткасць, спрыт, гнуткасць, цягавітасць. Спаборнічалі две  каманды:  “Усмешка” і “Дружба”. Сюрпрызным момантам на мерапрыемстве было з’яўленне казачнага героя «Ката-Баюна » і яго  маленькага  памочніка  Коціка-Мурлыку.

Праграма была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы з бегам, скачкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе стараліся  прыйсці да фінішу першымі. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя!

Мерапрыемства атрымалася захапляльным і пацешным, пакінула масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.