Сэлфіць, стрыміць, фотаць, або Цік-Ток урок

Асеннія канікулы вучняў 7 ”А” класа з Радунскай сярэняй школы распачаліся  ўрокам, які прайшоў 29 кастрычніка ў рамках экскурсіі ў г.Гродна. Падчас экскурсіі дзеці наведалі адзіную ў Беларусі аптэку-музей, дзе ўбачылі лекавыя сродкі, аптэчны посуд і абсталяванне ХVІІІ — першай паловы ХХ ст. Даведаліся інфармацыю пра самы старажытны і дзеючы гадзіннік у Еўропе, які размешчаны на вежы Катэдральнага касцёла. Кульмінацыяй падарожжа стаў “Цік-Ток урок”. Менавіта пад такой назвай адбылося тэатральна-музычнае прадстаўленне ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. У аснове сюжэта – педагагічны савет, на якім настаўнікі вырашаюць актуальную праблему: як зацікавіць сучаснага школьніка сваім прадметам? На дапамогу педкалектыву прыходзяць вядомыя дзецям блогеры і стрымеры. Настаўнікі прапануюць веды і вопыт, а ЦікТокеры неардынарна прэзентуюць інфармацыю. Асноўная думка прадстаўлення заключалася ў тым, што змагацца з новым не варта, важна выкарыстаць гэта новае на карысць свайго прадмета: крэатыўна падаваць інфармацыю, дэманстраваць сувязь прадметных ведаў з жыццём, вучыць падлеткаў крытычна мысліць і аналізаваць.
  “Гэта было нерэальна!” З такім словамі дзеці пакідалі вялікую залу тэатра, якая была перапоўнена гледачамі. Напэўна, калі настаўнік пасля свайго ўрока атрымае такую зваротную сувязь – гэта будзе самая высокая ацэнка яго педагагічнага майстэрства.
Наведванне чароўнага асенняга Гродна скончылася сумеснымі сэлфі, цікавымі сторыс у інстаграме, добрым настроем  і прыемнымі ўспамінамі.
А.А. Чарнавус,
 класны кіраўнік 7 “А” класа
Радунскай СШ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.