Тыдзень спорту і здароўя ў Паляцкішскай базавай школе
З мэтай умацавання здароўя навучэнцаў, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, развіцця сілы і спрыту, у рамках Тыдня спорту і здароўя, 5 верасня прайшла спартландыя «Вясёлыя старты» сярод навучэнцаў 1-5 класаў Паляцкішскай базавай школы. Удзельнікам было прапанавана паспаборнічаць у конкурсах на спрыт, трапнасць, хуткасць, кемлівасць. Кожны ўдзельнік каманды стараўся з усіх сіл прыйсці да фінішу першым, імкнуўся быць больш хуткім, спрытнейшым, чым яго сапернік. У спартландыі перамагло сяброўства.