Тэматычнае мерапрыемства «Чырвоны, жоўты, зялёны!»
Колькі небяспечных сітуацый чакае нашых дзяцей вакол! А прыкладаў небяспечных месцаў не палічыць!
З мэтай замацавання і дальнейшага выканання правілаў дарожнага руху ў Пагародзенскім дзіцячым садзе прайшло пазнавальнае тэматычнае мерапрыемства «Чырвоны, жоўты, зялёны!» для выхаванцаў старэйшых і сярэдніх груп. Дзеці расказалі аб дарожных знаках і рабоце святлафора, правілах бяспечных паводзін на вуліцы, на дарозе і ў транспарце.
Замацавалі набытыя веды дыдактычнымі гульнямі: «Змайструй святлафор», «Адгадай дарожны знак», «Што каму патрэбна для працы», «Адрамантуй тэхніку спецыяльнага прызначэння» і др.
Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, з цікавасцю гулялі ў гульні, але з найбольшым інтарэсам прымералі на сябе ролі пешаходаў і шафёраў з усімі правіламі дарогі.