Тэматычныя дні ў ДУА “Яслі-сад в.Гіркі”

13 чэрвеня ва установе адукацыі прайшоў пад назвай «Пажарная бяспека». Найбольшую цікавасць у выхаванцаў выклікала спартыўная гульня «Трэніроўка пажарнага». Дзеці пераадольвалі паласу перашкод і дапамагалі выратавацца сабачку Дружку.
На працягу дня 14 чэрвеня выхаванцы размаўлялі аб правілах дарожнага руху. На вольную гадзіну да дашкольнікаў прыйшоў воўк Уладзіміравіч. Дзеці разам з казачным героем успомнілі правілы паводзін на дарозе падчас руху, разыгралі сцэнку «Казка пра заветныя агеньчыкі», успомнілі назвы дарожных знакаў, а таксама пагулялі ў гульню «Чый гараж хутчэй збярэцца».
Спадзяёмся, што праведзеныя мерапрыемствы дазволілі выхаванцам замацаваць знаёмыя правілы бяспечных паводзін, якія яны будуць самастойна выкарыстоўваць у штодзённым жыцці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.