Ура! “Канвалія” зноў сустрэла сяброў!
27 чэрвеня 2022 года ў фальклорна-краязнаўчым дзіцячым аздараўленчым лагеры Канвелішскага НПК – дзень сяброў. 26 выхаванцаў лагера рыхтаваліся да сустрэчы са студэнтамі-філолагамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сімвалічна, што на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай адкрыццю лагернай змнеы, быў падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Святочная імпрэза “Прывітанне, сябры” сабрала ўсіх у актавай зале. Гучалі песні, арганізоўваліся гульні, якія садзейнічалі знаёмству і давалі магчымасць усім прэзентаваць сябе. Шквал станоўчых эмоцый і энергетычны кактэль змаглі атрымаць падчас удзелу ў мерапрыемстве ўсе ўдзельнікі. Апладысментамі прысутныя сустракалі прывітанне ад дацэнтаў кафедры беларускай філалогіі ГрДУ Сабуць Аліны Эдмундаўны і Казлоўскага Руслана Канстанцінавіча. Наперадзе ўсіх чакае шмат адкрыццяў, яркіх момантаў, незабыўных уражанняў і прыемных сюркрызаў.