
У ДУА “Канвелішская сярэдняя школа” з 5 па 9 снежня праходзіць Тыдзень прававых ведаў
У ДУА “Канвелішская сярэдняя школа” з 5 па 9 снежня праходзіць Тыдзень прававых ведаў. Вучні пачатковых класаў у гульнёвай форме знаёмяцца з правамі дзіцяці. У ходзе квэст-гульні «Я дзіця, я маю права» рабілі адкрыцці, падарожнічалі, вучыліся. Кожная каманда паспяхова здолела абараніць правы казачных герояў.

