У Канвелішскім навучальна-педагагічным комплексе адбылася прэзентацыя зборніка вершаў педагогаў і вучняў раёна “Воранаўшчына лірычная”

У выданне ўвайшлі філасофскія, лірычныя, патрыятычныя вершы паэтаў-аматараў. Кніга належыць да серыі “Мая “Воранаўшчына”, што заснавана ў цякучым годзе. Яна змагла ўбачыць свет дзякуючы ўдзелу Воранаўскага райвыканкама і фінансавай падтрымцы КСУП “Больцішкі”.

1C9A3215.JPG1C9A3227.JPG1C9A3229.JPG

У цесным сяброўскім коле цёпла і хораша яе прэзентавалі. Радасць стварэння ўнікальнай для воранаўскай зямлі кнігі раздзялілі старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук, старшыня райсавета дэпутатаў Алена Ганевіч, прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Руслан Казлоўскі і Аліна Сабуць, якая, дарэчы, за праслаўленне Воранаўшчыны атрымала Падзяку старшыні райвыканкама. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, арганізацый сельсавета, студэнты ГрДзУ, школьнікі і неабыякавыя да лірычнага радка землякі.

Са сваім творчым шляхам і вершамі слухачоў пазнаёмілі педагогі — Наталля Якжык, Валянціна Коцік, Ірэна Казлоўская, Люцыя Нос, Рамуальд Бень, Надзея Адамчык, Яніна Пратасевіч і навучэнцы — Даніла Трахімчык, Паліна Станкевіч і Сандра Сварабовіч, а таксама студэнты, сярод якіх былі выхадцы з нашага раёна — Кацярына Някрэвіч і Ангеліна Янкелайць.1C9A3236.JPG1C9A3240.JPG1C9A3261.JPG1C9A3265.JPG1C9A3276.JPG1C9A3513.JPG

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.