У Канвелішскім НПК паміж вучнямі адбылася квэст-гульня “Сцяжынкамі здароўя”

8 красавіка ў Канвелішскім НПК паміж вучнямі 7 і 8 класаў адбылася квэст-гульня “Сцяжынкамі здароўя”.  Дух спаборніцтва панаваў на працягу мерапрыемства: хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна праяўлялі свае здольнасці і вынаходлівасць пры вырашэнні задач квэста, а “доктар –валеолаг” адзначыў самых кемлівых удзельнікаў. Праведзенае мерапрыемства да Дня здароўя дало магчымасць падлеткам яшчэ раз асэнсаваць свае адносіны да здароўя.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.