У Канвелішскім НПК прайшоў інтэрактыўны экскурс “Зіхаціць ручнік наш саматканы”

У групе падоўжанага дня №3 ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” 11 сакавіка 2022 года прайшоў інтэрактыўны экскурс “Зіхаціць ручнік наш саматканы” (выхавацель Русак Г.Ф.)  У ходзе мерапрыемства было здзейснена завочнае падарожжа ў мінулае, дзе згадвалася гісторыя ўжывання ручнікоў у беларускіх абрадах. Дзеці навучыліся расшыфроўваць вышываныя ўзоры, паспрабавалі самі свае здольнасці ў магічнай вышыўцы (на шчасце, на каханне, на здароўе). Бібліятэкар філіяла “Канвелішская сельская бібліятэка” Сініцкая Т.С. расказала аб сямейнай калекцыі ручнікоў, аб ролі іх у жыцці чалавека. Педагог дадатковай адукацыі Кічко І.Ф. прапанавала дзецям майстар-клас “На шчасце”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.