У пачатковых класах Нацкага НПК праходзіць тыдзень краязнаўства
З 31 студзеня па 05 лютага ў Нацкім НПК праходзіць ў пачатковых класах тыдзень краязнаўства “ Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!”. У першыя дні тыдня дзеці наведалі школьны музей, дзе ім яшчэ раз узгадалі гісторыю нашай малой радзімы; падрыхтавалі вусны часопіс “ Наш радавод”; правялі акцыю “ Размаўляем на роднай мове”; наведалі выставу ў школьнай бібліятэцы “ Беларусь гістарычная”;правялі парад беларускіх гульняў; наведалі Нацкі культурна-краязнаўчы цэнтр з забаўляльнай праграмай пасядзелак “ З бабульчынага куфэрка”. Пачаткоўцы з задавальненнем прымаюць удзел ў мерапрыемствах і з нецярпеннем чакаюць новых цікавых і пазнавальных праграм.