
У рамках «Тыдня бацькоўскай любові» у Пагародзенскай школе прайшла спартландыя «Мая мама самая лепшая!»
Спартландыя сабрала нямала гледачоў, якія прыйшлі пабалець за ўдзельнікаў спартыўна-забаўляльнай праграмы. Мамы і дзеці з азартам прымалі ўдзел у спартыўных конкурсах, дзе патрабаваліся спартыўны спрыт, згуртаванасць і воля да перамогі. Поспех каманды залежаў ад хуткасці і спрыту як дзяцей, так і дарослых. Барацьба была сумленнай, суддзі — бесстароннімі, а гледачы і заўзятары -шчырымі.
Гэтае спартыўнае свята паказала, што мамы і дзеці ўмеюць працаваць як адна каманда.
На заканчэнне спартыўнага сямейнага свята ўсе каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі.

