Час зносін “Душою маладыя, сэрцам залатыя”

Добрай традыцыяй у Канвелішскай сярэдняй школе стала адзначаць дзень павагі да старэйшага пакалення. Гэта не толькі свята, але і магчымасць адпачыць і ўспомніць былыя гады маладосці. У госці былі запрошаны былыя работнікі школы, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. У гэты дзень пажылыя людзі пачулі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, выдатнага настрою і актыўнага даўгалецця. Яны атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый. А вучні даведаліся пра гісторыю школы і аграгарадка ад жывых сведкаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.